Для разгляду мы ўзялі прэм’ер-міністра, віцэ-прэм’ераў, спікераў абедзвюх палат парламента, старшынь асноўных судоў, прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, генпракурора, кіраўніка спраў прэзідэнта, міністраў, старшынь дзяржаўных і нацыянальных камітэтаў, старшынь аблвыканкамаў, старшыню ЦВК, Нацбанка, ІАЦ і дзяржсакратара Рады бяспекі. Такім чынам, атрымалася 63 чалавекі. Вакантных пасад на дадзены момант няма, усе запоўненыя.

У параўнанні са спісам 2013-га года з’явілася 25 адрозных прозвішчаў. Нехта ўпершыню атрымаў высокую пасаду, а іншыя зноў вернутыя ў вышэйшыя эшалоны (Анфімаў).

Старэйшыя за Украіну, маладзейшыя за Нямеччыну

Летась Аляксандр Лукашэнка меў сустрэчу з міністрам замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

Для параўнання: міністру замежных справаў Аўстрыі 29 гадоў.

Для параўнання: міністру замежных справаў Аўстрыі 29 гадоў.

Два гады таму, калі Курца прызначылі на такую высокую пасаду, яму было ўсяго 27 гадоў. Ён нават не меў закончанай вышэйшай адукацыі, але ў Аўстрыі яму даверылі такую адказную працу. Мікалаю ІІ, калі ён узышоў на расійскі трон, было ўсяго 26 гадоў.

З другога боку, Валдасу Адамкусу споўнілася 77 гадоў, калі ён у другі раз заступаў на пасаду прэзідэнта Літвы. Сярэдні ўзрост беларускага чыноўніка найвышэйшага рангу склаў 53,7 года. І гэта рэкорд у параўнанні з папярэднімі замерамі. Калі параўнаць з лічбай двухгадовай даўніны, то яна зменшылася больш чым на 2 гады (з 55,8).

53,7 — гэта многа ці мала? У розных краінах розныя падыходы. Напрыклад, гэта нашмат болей, чым мае ўкраінскі кабінет міністраў. Яго сярэдні ўзрост складае 44,4 года. Наймаладзейшай Ганне Анішчанка там усяго 31 год. Віцэ-прэм’еру Валерыю Вашчэўскаму 59 гадоў — ён найстарэйшы. Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк па беларускіх мерках таксама яшчэ «зялёны», яму 41 год.

Для параўнання: Ганна Анішчанка — наймаладзейшая ўкраінская міністарка.

Для параўнання: Ганна Анішчанка — наймаладзейшая ўкраінская міністарка.

Затое сярэдні ўзрост федэральнага ўрада Германіі яшчэ вышэйшы, чым у Беларусі, ён складае 56,4 года. Найстарэйшаму, міністру фінансаў Вольфгангу Шойбле, у верасні споўнілася аж 73 гады. Самая маладая міністарка ў Германіі — гэта Мануэла Швезіг, якая адказвае за справы сям’і, пенсіянераў, жанчын, моладзі. Ёй 41 год. Аднак тут варта звярнуць увагу, што ў Нямеччыне і жанчыны, і мужчыны выходзяць на пенсію пасля 65 гадоў. Ды і сярэдняя працягласць жыцця там складае 80 гадоў, а не 70, як у Беларусі.

Самы малады — міністр ЖКГ

37-гадовы Аляксандр Церахаў прыехаў у Мінск з Гомеля.

37-гадовы Аляксандр Церахаў прыехаў у Мінск з Гомеля.

Самы малады міністр у беларускім урадзе — Аляксандр Церахаў, у падначаленні якога міністэрства ЖКГ. Яму 37 гадоў. Варта адзначыць, што і папярэднік Церахава Андрэй Шорац, сённяшні кіраўнік Мінска, таксама быў прызначаны на пасаду да 40 гадоў.

Толькі на год старэйшы за Церахава кіраўнік дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў. Ён ужо больш за год знаходзіцца на сваёй пасадзе, але рэдка бывае на слыху праз непублічнасць ведамства, якое ён узначальвае.

Андрэй Гаеў — асоба непублічная.

Андрэй Гаеў — асоба непублічная.

Памочніку прэзідэнта па пытаннях эканомікі Кірылу Рудаму 37 гадоў, а памочніку па пытаннях бяспекі Віктару Лукашэнку — 39.

З тых, каму крыху за 40, варта адзначыць кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Аляксея Дзербіна (40), старшыню камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа (42), кіраўніка Мінска Андрэя Шорца (42), міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайку (42), намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях ідэалогіі Ігара Бузоўскага (43), міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага (43), кіраўніка камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна (44), старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча (45). У прынцыпе, можна канстатаваць, што чыноўнікаў маладзейшага пакалення паболела.

Аляксей Дзербін адзін з маладзейшых у кіруючай эліце.

Аляксей Дзербін адзін з маладзейшых у кіруючай эліце.

15 пенсіянераў

Адпаведна, знізілася і колькасць пенсіянераў. Цяпер сярод топ-чынавенства іх 15 чалавек. Два гады таму быў 21. Сышлі на адпачынак Герой Беларусі Пятро Пракаповіч і віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, няма сёння ў калодзе Лукашэнкі Аляксандра Радзькова, адпраўлены ў адстаўку міністр абароны Юрый Жадобін, кіраўнік Брэстчыны Канстанцін Сумар.

Сышоў са сцэны спікер савета рэспублікі, сталініст і аўтар «туалецішча» Анатоль Рубінаў.

Валянцін Сукала — ветэран судовай сістэмы.

Валянцін Сукала — ветэран судовай сістэмы.

На сёння найстарэйшым чыноўнікам высокага рангу з’яўляецца старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала (73 гады), ён быў міністрам юстыцыі яшчэ за часамі БССР.

Адразу за ім ідуць трое 66-гадовых. Гэта віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які займаецца пытаннямі энерганосьбітаў ва ўрадзе ўжо амаль 15 гадоў, спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і кіраўнік Памежнага камітэта Леанід Мальцаў. Толькі на год меней старшыні савета рэспублікі Міхаілу Мясніковічу.

Уладзімір Сямашка — доўгажыхар беларускай палітыкі.

Уладзімір Сямашка — доўгажыхар беларускай палітыкі.

Пенсійнага веку таксама дасягнулі: кіраўнік Вайскова- прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў (62), старшынька ЦВК Лідзія Ярмошына (62), гродзенскі «губернатар» Уладзімір Краўцоў (62), кіраўнік КДК Леанід Анфімаў (61), віцэ-прэм’ер па сельскай гаспадарцы Міхаіл Русы (61), старшыня Канстытуцыйнага суда Пятро Міклашэвіч (61), першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Канстанцін Мартынецкі (60), міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі (60).

Лілія Ананіч — самая маладая пенсіянерка.

Лілія Ананіч — самая маладая пенсіянерка.

Самымі маладымі пенсіянерамі з’яўляюцца міністарка працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна (57) і міністарка інфармацыі Лілія Ананіч (55).

Дактары навук

Сярод 63 чыноўнікаў ёсць 5 дактароў навук. Варта адзначыць, што колькасць тых, хто забяспечыў сабе акадэмічны ранг, стабільна змяншаецца. Дактарамі навук з’яўляюцца Міхаіл Мясніковіч (эканамічных), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец (медыцынскіх), міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў (фізіка-матэматычных), Леанід Мальцаў (паліталагічных) і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра (эканамічных).

Сямён Шапіра — доктар эканамічных навук.

Сямён Шапіра — доктар эканамічных навук.

Яшчэ васьмёра з’яўляюцца кандыдатамі навук. Гэта зноўку ж Леанід Мальцаў (сацыялагічных), Андрэй Швед (юрыдычных), старшыня Нацбанка Павел Калаўр (эканамічных), дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась (вайсковых), Аляксей Дзербін (юрыдычных), Аляксандр Шумілін (эканамічных), Барыс Святлоў (філасофскіх), Васіль Мацюшэўскі (эканамічных).

Народжаныя не ў Беларусі

Такіх на дадзены момант застаецца 9 чалавек, столькі ж было і ў 2013-м. З усходняй Украіны паходзяць Станіслаў Зась і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што Шуневіч ці не адзіны з сілавікоў, хто атрымліваў адукацыю ў Беларусі.

Станіслаў Зась нарадзіўся ва Украіне.

Станіслаў Зась нарадзіўся ва Украіне.

Сем чалавек паходзіць з Расіі. Тут таксама трэба адзначыць, што ў большасці з іх сталенне, навучанне праходзіла якраз у Беларусі. Выключэннем хіба можна назваць Сяргея Гурулёва (родам з Чыты) і Марыяну Шчоткіну, паходзіць з Мурманскай вобласці, навучалася ў Ленінградзе.

Шчоткіна прыехала ў Беларусь з Запаляр'я.

Шчоткіна прыехала ў Беларусь з Запаляр'я.

Астатнія ж ураджэнцы Расіі жывуць у Беларусі з маладых гадоў: прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, міністр МНС Уладзімір Вашчанка, Леанід Анфімаў, Уладзімір Краўцоў.

Найбольш з Гродзеншчыны, найменей з Брэстычыны

Астатнія 54 чалавекі нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі. Вяскоўцаў па нараджэнні ўсё яшчэ болей за гараджан — 28 на 26.

Шасцёра чалавек нарадзіліся ў Мінску: Валянцін Сукала, міністр культуры Барыс Святлоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, кіраўнічка Белстата Іна Мядзведзева і Аляксей Дзербін.

Барыс Святлоў нарадзіўся ў Мінску ў сям'і інтэлігентаў.

Барыс Святлоў нарадзіўся ў Мінску ў сям'і інтэлігентаў.

Яшчэ шасцёра нарадзіліся ў абласных цэнтрах: генеральны пракурор Аляксандр Канюк і Алег Сліжэўскі — у Гродне, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў і міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Каўхута — у Магілёве, Аляксандр Церахаў — у Гомелі, Андрэй Шорац — у Віцебску. Ніводнага высокага чыноўніка няма родам з Брэста.

Сярод драбнейшых раённых цэнтраў лідзіруюць Аршанскі і Калінкавіцкі. З усходняй Віцебшчыны родам першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, Аляксандр Косінец і старшыня Віцебскага аблвыканкама — Мікалай Шарстнёў. З Калінкавіцкага раёна — Уладзімір Сямашка, міністр прамысловасці Віталь Воўк, а таксама кіраўнік камітэта па стандыртызацыі Віктар Назаранка.

Мікалай Шарстнёў (злева) і Васіль Мацюшэўскі родам з Аршанскага раёна.

Мікалай Шарстнёў (злева) і Васіль Мацюшэўскі родам з Аршанскага раёна.

З Драгічынскага раёна родам старшыня КДБ Валерый Вакульчык і Васіль Жарко. З Карэліцкага — міністр замежных справаў Уладзімір Макей і кіраўнік мытнага камітэта Юрый Сянько. З Навагрудскага — Ігар Бузоўскі і міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч. Са Слуцкага — міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц і Лідзія Ярмошына. Са Столінскага — Павел Калаўр і Іван Наскевіч.

Яшчэ па адным чалавеку ёсць з Краснапольскага, Полацкага, Жыткавіцкага, Нясвіжскага, Лёзненскага, Вілейскага, Гарадоцкага, Лідскага, Воранаўскага, Барысаўскага, Бешанковіцкага, Салігорскага, Бабруйскага, Горацкага, Чэрвеньскага, Нараўлянскага, Асіповіцкага, Светлагорскага, Смаргонскага, Бярозаўскага, Слонімскага, Лельчыцкага, Любанскага, Мастоўскага, Рэчыцкага і Дзяржынскага раёнаў.

Найслабей прадстаўлена Брэсцкая вобласць (5 чалавек) і Магілёўская (6). Найбольш жа прадстаўнікоў з Гродзеншчыны — ажно 11.

Пасля адстаўкі Валянціна Шаева ва ўладзе не засталося людзей, народжаных у заходняй Віцебшчыне.

Пасля адстаўкі Валянціна Шаева ва ўладзе не засталося людзей, народжаных у заходняй Віцебшчыне.

Пасля адстаўкі кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева (родам з Глыбокага) зусім не прадстаўленая заходняя Віцебшчына.

Акадэмія кіравання як другая адукацыя

Сярод навучальных установаў, што сканчвалі чыноўнікі, лідзіруе БДУ. Дыпломы гэтай ВНУ маюць 12 чалавек. Наргас скончылі дзявяцера чалавек. Палітэх — шасцёра. Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію — пяцёра. Магілёўскі машынабудаўнічы — трое. Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Віцебскі тэхналагічны — па двое.

У якасці другой адукацыі аж 21 чалавек скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Прычым атрымліваць адукацыю ідуць людзі, якія ўжо знаходзяцца на высокіх пасадах. Цікава, як адбывалася здача залікаў і экзаменаў, напрыклад, у былога кіраўніка ААЦ Валерыя Вакульчыка ці міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага.

Звяртае ўвагу, што двое чыноўнікаў скончылі Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы (аналаг нашай Акадэміі кіравання) — Ігар Бузоўскі і міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

Ігар Бузоўскі сканчаў расійскую Акадэмію кіравання, а не беларускую.

Ігар Бузоўскі сканчаў расійскую Акадэмію кіравання, а не беларускую.

Сярод старшынь аблвыканкамаў папулярным з’яўляецца Віцебскі ветэрынарны інстытут — яго скончылі кіраўнікі Віцебшчыны і Гомельшчыны Мікалай Шарстнёў і Уладзімір Дворнік.

Ані асоб з заходняй адукацыяй, ані жанчын

Па-ранейшаму фактычна няма нікога з заходняй адукацыяй. Толькі Уладзімір Макей у 1992— 1993 праходзіў кароткія курсы пры Аўстрыйскай дыпламатычнай школе.

Украінскую юрыдычную акадэмію ўжо за часамі незалежнасці сканчваў Іван Наскевіч, праўда, паступаў ён туды яшчэ па савецкай інерцыі.

Іван Наскевіч атрымаў адукацыі ў Харкаве.

Іван Наскевіч атрымаў адукацыі ў Харкаве.

Найпазней вышэйшую адукацыю атрымалі віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін (34 гады) і міністр спорту Аляксандр Шамко (32).

Жанчын сярод вышэйшага кіраўніцтва нікчэмна мала — усяго пяцёра. Гэта Наталля Качанава, Марыяна Шчоткіна, Лідзія Ярмошына, Лілія Ананіч і Іна Мядзведзева. Раней была яшчэ Надзея Ермакова.

Сярэдні чыноўнік — Уладзімір Амарын

Такім чынам, сярэдні беларускі чыноўнік — гэта мужчына 54 гадоў, які скончыў БДУ, наргас ці сельскагападарчую ВНУ, а пасля замацаваў веды ў Акадэміі кіравання.

Гэтаму апісанню дакладна адпавядаюць міністр фінансаў Уладзімір Амарын і генпракурор Аляксандр Канюк. Асобы не самыя яркія, але старанныя.

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын трапляе ў параметры сярэдняга беларускага чыноўніка.

Міністр фінансаў Уладзімір Амарын трапляе ў параметры сярэдняга беларускага чыноўніка.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк родам з Гродна.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк родам з Гродна.

* * *

Сярэдні ўзрост найвышэйшых чыноўнікаў

2009 — 54,2
2011 — 54,4
2013 — 55,8
2016 — 53,7

Самы малады

2009 — Латушка (36 гадоў)
2011 — Латушка (38)
2013 — Швед і Шорац (40)
2016 — Церахаў (37)

Колькасць пенсіянераў

2009 — 15
2011 — 11
2013 — 21
2016 — 15

Народжаныя не ў Беларусі

2009 — 11
2011 — 11
2013 — 9
2016 — 9

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?