Верталёт МНС Беларусі «Еўракоптэр» прызямліўся ў цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

«Наш верталёт дапамагае ў здымках кіно», — удакладніў Віталь Навіцкі. У сваю чаргу на кінастудыі «Беларусьфільм» патлумачылі, што ў сталіцы ідуць здымкі васьмісерыйнага тэлевізійнага фільма «Трымайся за аблокі» («Дацягнуцца да нябёсаў»). Рэжысёр-пастаноўшчык — Раман Гапанюк.

Фільм прысвечаны людзям, якія ўзводзяць лініі электраперадач. Серыял знаёміць гледачоў з такой брыгадай, распавядае пра мужчынскае сяброўства і ўзаемадапамогу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?