У Беларусі з'явіўся партал крэдытнага рэгістра creditregister.by, дзе можа даведацца аб сваёй крэдытнай гісторыі ў рэжыме анлайн, паведаміў журналістам начальнік упраўлення «Крэдытны рэгістр» Нацбанка Віктар Пленкін.

«Каб паглядзець сваю крэдытную гісторыю, неабходна зайсці ў асабісты кабінет на сайце і прайсці ідэнтыфікацыю. Такім чынам, можна будзе ўбачыць свае абавязацельствы перад банкамі, крэдытны рэйтынг, скор-бал (ацэнка здольнасці крэдытаатрымальніка пагасіць доўг) і іншую інфармацыю. Акрамя таго, можна будзе даведацца, хто раней запытваў вашу крэдытную гісторыю», — растлумачыў Віктар Пленкін.

Пакуль атрымаць крэдытную гісторыю праз інтэрнэт могуць толькі кліенты сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «Белгазпрамбанка». Плануецца, што ў хуткім часе паслуга будзе даступная і для кліентаў іншых банкаў.

Цяпер партал creditregister.by працуе ў пілотным рэжыме. У бліжэйшы час на сайце з'явяцца новыя функцыі, у тым ліку паслуга атрымання крэдытнай гісторыі на платнай аснове (бясплатна яе можна атрымаць толькі адзін раз на працягу каляндарнага года, за плату — неабмежаваную колькасць разоў). Цяпер атрыманне крэдытнай гісторыі ў Нацбанку (другі і наступныя разы на працягу года) у папяровым выглядзе каштуе прыкладна Br50 тыс. «У рэжыме анлайн кошт яе атрымання будзе значна ніжэйшы. Канчатковая цана пакуль не вызначана, але такі запыт адназначна будзе таннейшы», — падкрэсліў Віктар Пленкін.

Крэдытная гісторыя змяшчае асабістыя даныя — прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, асабісты нумар, пол, грамадзянства, месца рэгістрацыі. Акрамя таго, даступна інфармацыя аб бягучых і мінулых крэдытах, пазыках, паручыцельствах, залогах: калі і якім банкам выдадзены крэдыт, сума і тэрмін яго пагашэння, гісторыя аплаты запазычанасці, сумы і працягласць пратэрміновак, а таксама калі і якому банку прадастаўлена паручыцельства, залог, сума і тэрмін забеспячэння. Можна даведацца і аб пераліку арганізацый, якія запытвалі вашу крэдытную гісторыю і дату запыту.

Калі кліент знаходзіць у сваёй крэдытнай гісторыі недакладныя даныя, ён можа звярнуцца для выпраўлення іх у Нацбанк або банк, які падаў няправільную інфармацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?