Трэці наклад календара «Не маўчы па-беларуску!» на 2016 год ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» з’явіцца ў кнігарнях 6 студзеня.
Прыемных і карысных падарункаў не бывае зашмат! Кампанія «Будзьма беларусамі!» падрыхтавала для вас ужо трэці наклад яркага, пазнавальнага календара «Не маўчы па-беларуску» на 2016 год. Два наклады немаўклівага календара – а гэта 7 000(!) асобнікаў – у большасці крамаў скончыліся за некалькі дзён да Новага году.
Таму ад 6 студзеня яшчэ 1 000 асобнікаў – а гэта 366 тысяч адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік – чакаюць вас у кнігарнях па ўсёй Беларусі.





