president.gov.by

president.gov.by

На працягу трох гадоў павінна быць канчаткова створана сістэма абароны і падтрымкі пажылых людзей.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў ходзе наведвання гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы «Світанак» у пасёлку Траскаўшчына Мінскага раёна.

«Мы гэтую сістэму ўжо намацалі, навошта расцягваць на пяць гадоў, трэба вызначыцца цягам трох гадоў», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што жыццёвыя сітуацыі ў людзей бываюць розныя.

«Да прыкладу, мы гаворым пра рэнты. Ёсць там старыя, якіх ніхто не глядзіць, незалежна ад наяўнасці дзяцей. Ёсць дзеці, няма дзяцей — іх ніхто не глядзіць. Наша задача — гэтых старых забяспечыць. Бо чалавек павінен правесці сваю старасць як мае быць. Трэба, каб старыя жылі ў нармальных умовах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У некаторых ёсць дзеці, але старыя сыходзяць да нас, мы іх бярэм на абслугоўванне. У некаторых засталася ўласнасць, у асноўным кватэры. Да прыкладу, чалавек аддае кватэру дзецям ці каму іншаму, калі няма дзяцей».

«Мы павінны забіраць старых, з іх згоды забіраем ўласнасць і перадаем ў распараджэнне дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што трэба правесці адпаведную рэвізію.

Бо ёсць сітуацыі, калі старыя знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, а сваю кватэру камусьці аддалі. Ёсць і выпадкі з так званымі чорнымі рыэлтарамі. «Гэтых чорных рыэлтараў трэба адправіць куды трэба, на дзяржзабеспячэнне, толькі з іншымі формамі ўтрымання», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «хапае нягоднікаў, якія кідаюць сваіх бацькоў, не глядзяць іх».

«А ёсць і такія, якія не тое што старых не глядзяць, сябе не глядзяць. Пры гэтым кватэры ў бацькоў, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, ужо забралі, а можа і прапілі, перапрадалі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў навесці належны парадак у гэтым пытанні, а таксама выявіць выпадкі, калі кватэры ў пажылых людзей фактычна адабралі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна дакладна вызначыць схему — як ўтрымліваць старых, якія ў гэтым маюць патрэбу, на вёсцы і ў горадзе, і хто будзе гэтым займацца — дзяржава, прыватнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?