Прэм'ера новага фільма Квенціна Таранціна «Мярзотная васьмёрка» ў Мінску адбудзецца 14 студзеня. Як паведамляе afisha.tut.by, фільм будзе дэманстравацца чатыры дні (14, 15, 16, 17 студзеня) ў «Доме кіно» (сеансы ў 17:10 і 20.30).

ЗША пасля Грамадзянскай вайны. Ваёмінг. Легендарны паляўнічы за галовамі Джон Рут па мянушцы Вешальнік канваюе зняволеную. Па шляху да іх прыбіваецца яшчэ адзін паляўнічы. Снежная бура змушае ўсіх траіх шукаць сховішча ў краме на наводшыбе, дзе ўжо размясцілася вельмі пярэстая кампанія: генерал, шэрыф, мексіканец, француз і каўбой … І адзін з іх - не той, за каго сябе выдае.

У ролях: Курт Расэл, Сэмюэл Л. Джэксан, Цім Рот, Майкл Мэдсен, Джэніфер Джэйсан Лі, Уолтан Гогінс, Чэнінг Татум…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0