26 снежня ў Міжнародным доме маракоў на Манхэтане (Нью-Ёрк) адбыўся чарговы сход БАЗ «Пагоня» і прэзентацыя дзявятага па ліку выпуску альманаху «Беларус» - штогоднага літаратурнага выдання беларусаў замежжа.

Вёў імпрэзу галоўны рэдактар і выдавец Марат Клакоцкі, які даваў слова аўтарам твораў, уключаных у новы выпуск альманаху.

Сярод іх і лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк, які сёлета ўпершыню апублікаваў у выданні свае вершы і апавяданні. Спадар Пазьняк распавёў прысутным пра эканамічную і палітычную сітуацыю на Беларусі, выказаў прапановы па далейшым выданні «Беларуса».

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць Уладыкі Эмігідыюша (Юрыя) Рыжага, аднаго з самых актыўных аўтараў альманаху, які адышоў у лепшы свет 29 лістапада.

Свае вершы прачытала маладая паэтка Марына Кражова, а таксама пра свае творы расказалі прысутныя на імпрэзе аўтары Віталь Зайка, Сяржук Сокалаў-Воюш, Ганна Шарко (таксама дэбютантка выдання) і Валянціна Якімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?