У гэтым месяцы ў Мінску мае адбыцца з’езд саветаў Беларусі. На гэтым з’ездзе будзе ўхвалена Канстытуцыя Савецкай Беларусі і будзе разглядацца пытанне аб ратыфікацыі Рыжскай дамовы.
«НН». №9. 1920.
Беларускі тэрарыст у «Аль-Кайдзе». У панядзелак гішпанская паліцыя затрымала некалькі баевікоў-ісламістаў. Сярод іх аказаўся 30-гадовы ўраджэнец Беларусі Андрэй Місюра. Місюру, які лічыцца спецыялістам у галіне хімічнай зброі, вышуквала паліцыя шэрагу еўрапейскіх краін. Ён прайшоў вайсковую падрыхтоўку ў Чачні і Пакістане. Прыняў іслам і мае імя Амін аль-Ансары.
«НН». №48. 2005.





