Цэнтральны кратэр італьянскага вулкана Этна выкінуў 3 снежня фантан лавы — яго вышыня дасягала аднаго кіламетра. Паток попелу, выкінуты разам з лавай, падняўся на тры кіламетры над вулканам.
Вывяржэнне Этны было кароткачасовым, але адным з наймацнейшых за апошнія два дзясяткі гадоў.
Падчас вывяржэння можна было назіраць з'яву, якую называюць «бруднай навальніцай» — у воблаку попелу ўтварыліся маланкі.
Фота: Marco Restivo
Тут і ніжэй фота: Barcroft





