Сталі вядомыя падрабязнасці сітуацыі з забойствам тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сірыі чачэнца, якога яны назвалі шпіёнам Расійскай Федэрацыі.
Як высветлілася, забітым быў Магамед Хасіеў — жыхар Чачні, яму было 23 гады. Цікава тое, што Хасіеў да 2012 года зваўся Яўгенам Юдзіным, а нарадзіўся ў сяле Юшкава, што ў Чалябінскай вобласці. У 2012 годзе яго ўсынавіла жыхарка Чачні, пасля чаго Яўген і ператварыўся ў Магамеда.
Карыстальнікі інтэрнэту сцвярджаюць, што ідэнтыфікавалі і асобу ката. Яны кажуць, што гэта ўраджэнец горада Наябрск, што ў Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе, 28-гадовы Анатоль Зямлянка. Мужчына знаходзіцца ў федэральным вышуку ў Расіі. Як ён трапіў да тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», пакуль невядома.





