Спеўны Сход з задавальненнем далучаецца да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці нашага выбітнага суайчынніка Міхала Клеафаса Агінскага, і з вялікім хваляваннем будзе выконваць яго сусветна вядомыя музычныя творы!
Дапамагаць нам у гэтым будуць спецыяльна запрошаныя госці - мастацкі кіраўнік Фэста «Год Агінскага ў Залессі», лаўрэат міжнародных конкурсаў, музыка Аляксей Фралоў і ансамбль салістаў «Вытокі».
Ласкава запрашаем на АГІНСКІ СПЕЎНЫ СХОД.
9 снежня, 19.00—21.00
Прастора «Хто такі Джон Голт?», вул. Шорная 20, памяшканне 1Н (цокальны паверх)
Уваход вольны.





