Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім шасцёра дзяцей забіваюць палонных сірыйскіх вайскоўцаў.

Ролік пачынаецца з кадраў, на якіх дзеці бегаюць па развалінах крэпасці ў пошуках сваіх ахвяр, чые рукі звязаныя.

Затым кожнае дзіця забівае па адным закладніку. Пяцярых застрэльваюць, а аднаму пераразаюць горла.

У відэазапісы таксама гаворыцца, што гэтыя дзеці — пераможцы спаборніцтва, якое ўключала ў сябе рэлігійную адукацыю і фізічную падрыхтоўку. Забойства сірыйцаў называлася іх «узнагародай».

Такім чынам джыхадзісты спрабуюць прадэманстраваць, што выхоўваюць новае пакаленне, якое будзе гатова працягваць бязлітасную кампанію супраць тых, каго лідары ІД лічаць ворагамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?