Фота з фэйсбука Аляксандра Герасімава
Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы ДТЗ на скрыжаванні вул. Арлоўская і Даўгінаўскага тракта, дзе ў выніку наезду аўтамашынай МАЗ загінула жанчына 1924 года нараджэння, паведаміў у сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
УСК заведзена крымінальная справа ў дачыненні да кіроўцы 1991 г.н. па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса, гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Калі вы валодаеце важнай для следства інфармацыяй, у тым ліку відэазапісамі падзеі з мабільных прылад, калі ласка, паведаміце па наступных тэлефонах: 222-25-10, 222-17-17, 222-08-29.





