Еўрапейская камісія мае намер выдзеліць Украіне 100 млн еўра на правядзенне рэформы па дэцэнтралізацыі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік старшыні прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Украіне Томас Фрэлесэн, перадаюць «Украінскія навіны».

«Еўрапейская камісія ўчора прыняла рашэнне — даць Украіне сур'ёзную фінансавую дапамогу для дэцэнтралізацыі ў 100 млн еўра», — сказаў ён.

Таксама будзе аказвацца сур'ёзная кансультацыйная дапамога.

Па словах Фрэлесэна, пры атрыманні аб'яднанымі суполкамі інвестыцыйных планаў, ім патрэбная будзе дапамога ў навучанні правільнай іх рэалізацыі.

Як паведамлялася, генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ёрн Ягланд лічыць прыярытэтнай для Украіны рэформу па дэцэнтралізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна