Міністр абароны ЗША Эштан Картэр абвясціў аб зняцці ўсіх абмежаванняў, звязаных са службай жанчын у амерыканскай арміі. Жанчынам цяпер дазволяць вадзіць танкі, страляць з мінамётаў і весці пяхоту ў бой.

«Яны змогуць служыць у падраздзяленнях вайсковых рэйнджараў, зялёных берэтаў, марскіх коцікаў, марской пяхоты, паветранага дэсанту і ўсіх іншых, раней адкрытых толькі для мужчын», — заявіў Картэр.

Паводле яго слоў, узброеныя сілы ЗША больш не могуць дазволіць сабе не выкарыстоўваць палову талентаў і ўменняў краіны.

Міністэрства абароны такім чынам адпрэчыла аргументы старшыні аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў, які прапаноўваў выключаць жанчын з некаторых аперацый на перадавой.

Праціўнікі рашэння прыводзілі дадзеныя навуковых даследаванняў, згодна з якімі падраздзяленні, дзе служаць людзі абодвух палоў, выконваюць заданні горш, чым выключна мужчынскія.

ЗША адмянілі забарону на ўдзел жанчын-вайскоўцаў у баявых дзеяннях у студзені 2013 года. Тады амерыканскае камандаванне пакінула за сабой права да 2016 года абмяркоўваць спіс спецыяльных пазіцый, якія застануцца недаступнымі для жанчын-ваеннаслужачых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?