Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў выказаў надзею, што даручэнне ўраду ўвесці візавы рэжым з Расіяй будзе выканана ў пачатку 2016 года.

«Я перакананы, у новым годзе мы павінны ўвесці рэальны і досыць жорсткі візавы кантроль, візавы рэжым з РФ», — сказаў Турчынаў у інтэрв'ю ўкраінскаму «5 каналу».

Кіраўнік РНБА нагадаў, што міністэрству замежных спраў краіны было даручана ўвесці візавы рэжым з Расіяй яшчэ ў 2014 годзе.

«Ужо першы этап гэтай задачы рэалізаваны. Вы ведаеце, на тэрыторыю Украіны грамадзянін Расіі можа патрапіць толькі па замежным пашпарце», — сказаў кіраўнік РНБА.

Разам з тым ён адзначыў, што ў Расіі цяпер знаходзіцца вялікая колькасць украінцаў і што ў выпадку ўвядзення візавага рэжыму «адразу будуць сінхронныя дзеянні РФ». Менавіта з-за гэтых двух фактараў візавы рэжым з Расіяй да гэтага часу не ўведзены, сказаў Турчынаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна