Прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў Кодэкс аб культуры, намесніца міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, каго трэба лічыць дзеячам культуры і мастацтва. Па яе словах, юрыдычна трэба разрозніваць дзеячаў культуры і яе прадстаўнікоў.

Ірына Дрыга, euroradio.fm

Ірына Дрыга, euroradio.fm

Дрыга: «З юрыдычнага пункту гледжання, дзеячамі культуры і мастацтва з'яўляюцца тыя творчыя работнікі і работнікі культуры, якія маюць ганаровыя званні — гэта зараз. А з прыняццем Кодэкса — якія наогул маюць дзяржаўныя ўзнагароды».

Тых, хто не мае дзяржаўных адзнак, Дрыга прапанавала называць прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі, творчымі работнікамі і работнікамі культуры.

Дарэчы, нобелеўская лаўрэатка пісьменніца Святлана Алексіевіч не мае ніякіх дзяржаўных узнагародаў. Адпаведна, у Беларусі яна не можа лічыцца «дзяячкай культуры», а толькі «творчым работнікам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?