Турцыя дамовілася з Азербайджанам паскорыць работы па будаўніцтве Трансанаталійскага трубаправода (TANAP), заявіў кіраўнік турэцкага ўрада Ахмед Давутоглу па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

«Баку і Анкара пагадзіліся з неабходнасцю паскорыць увядзенне Трансанаталійскага газаправода. Па выніках сённяшніх перамоў перад міністрамі энергетыкі паставілі задачу, каб TANAP пачаў працаваць раней за запланаваны 2018 год», — заявіў Давутоглу ў Баку.

У цяперашні час праз канфлікт расійскіх і турэцкіх уладаў пад пагрозай знаходзіцца будаўніцтва газаправода «Турэцкі паток», які дазволіў бы Расіі адмовіцца ад транспарціроўкі газу праз Украіну.

На фоне абвастрэння расійска-турэцкіх адносін улады Азербайджана прадэманстравалі падтрымку Турцыі.

«Азербайджан і Турцыя трымаюцца разам, мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць адзін аднаго. Адносіны развіваюцца ва ўсіх сферах, і гэты візіт адыграе важную ролю ва ўмацаванні сувязей», — заяўляў раней Ільхам Аліеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?