29 і 30 снежня на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца прэм’ера спектакля «Шабаны». Пастаўлены ён паводле рамана сучаснага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Білеты ў інтэрнэце можна набыць за 100 тысяч рублёў.

«Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму. Таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя Шабаноў – аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, у якой гучыць галоўная праблема — праблема эміграцыі і вяртання», — гаворыцца ў анатацыі.

Паставіла спектакль маладая рэжысёрка Алена Ганум, а мастацкім кіраўніком пастаноўкі з’яўляецца Мікалай Пінігін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?