Студэнтаў філфака БДУ склікалі на камісію ў дэканат факультэта. Тэрміновая сустрэча была прызначаная на наступны дзень пасля «Марша студэнтаў».

Выклікалі ўсіх студэнтаў, якія маюць прапушчаныя заняткі, аднак маладзёны перагаворваюцца, што сапраўдная прычына збору — гісторыя іх аднакурсніка Глеба Вайкуля. 

Нагадаем, падчас «Марша студэнтаў» у дачыненні студэнта філфака БДУ Глеба Вайкуля быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Камісія была прызначаная на 15:45, доўжылася каля дзвюх гадзін. Студэнтаў запрашалі ў кабінет па двое-трое.

Па выніку ўсіх выкліканых студэнтаў папрасілі напісаць тлумачальныя запіскі пра прычыны пропуску заняткаў, а таксама зрабілі ім так званую «заўвагу дэкана».

Адзначым, што заўвага — рэч менш сур'ёзная за вымову, і можа мець значэнне толькі ў выпадках тыпу засялення ў інтэрнат. 

Глеб Вайкуль таксама напісаў тлумачальную запіску аб пропуску 92 акадэмічных гадзін, але, па яго словах, яе нават не чыталі. Пропускі заняткаў студэнт патлумачыў тым, што вымушаны быў здаваць акадэмічную розніцу пры пераходзе з платнай формы навучання на бюджэтную і не паспяваў сумяшчаць заняткі з экзаменамі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?