Да канца лета захаваецца цёплае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

У аўторак, 25 жніўня, надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе галоўным чынам вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі к вечару ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе адчувальны ўплыў франтальнага раздзелу, адзначыў сіноптык. Пераважна без ападкаў, к вечару месцамі па паўднёвым захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, днём плюс 25—29°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 30—31°С. 

У сераду праз Беларусь будзе праходзіць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С, днём плюс 20—26°С. 

«Далей уладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон», — паведаміў Рабаў. У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу з сыходам фронту ў асобных раёнах па паўночным усходзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 22—27°С, па паўднёвым захадзе да плюс 29°С. У пятніцу без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 25—32°С. 

У суботу на фоне высокага атмасфернага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, таму ў асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С, днём плюс 20—27°С, па поўдні плюс 28—32°С. 

У нядзелю пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 21—28°С, па паўднёвым захадзе да плюс 30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?