Ці патрэбны ўвесці абавязковы асабісты ўдзел усіх кандыдатаў у прэзідэнты ў дэбатах, запытаўся ў Лідзіі Ярмошынай вядучы праграмы «Контуры» Ілля Коласаў.

«У ідэале гэта правільна. Але гэта правільна, калі збіраюцца асобы раўназначныя, як у ЗША», — заявіла Ярмошына. На яе думку, дэмакратычная і рэспубліканская партыі адрозніваюцца «як пепсі-кола і кока-кола».

«Калі дэбаціруюць беспрацоўны і цяперашні кіраўнік дзяржавы… Гэта ўсё ж не ўзровень дэбатаў», — упэўненая Ярмошына.

«Ну і калі ўсё ж праводзіць, то парамі, як было ў 1994 годзе. То бок дэбаціруюць дзве асобы. Таму што прыходзіць, напрыклад, кіраўнік дзяржавы і яшчэ шэсць за спінай. Гэта будзе масавая бойка ўшасцярых на аднаго. Вось як яно будзе выглядаць», — прагназуе яна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?