Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова выйграў міжнародны гандбольны турнір «Кубак «Белгазпрамбанка».

Восьмы міжнародны турнір «Кубак «Белгазпрамбанка» праходзіў у брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя» 21-23 жніўня. На гэты раз акрамя чэмпіёна Беларусі — БГК імя Мяшкова — за галоўны прыз у рамках турніру змагаліся другі і трэці клубы Польшчы плоцкая «Вісла» і «Азот» з пула і бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі — «Нява» з Санкт-Пецярбурга.

У выніку ў вырашальным матчы сустрэліся БГК імя Мяшкова і «Вісла», якія атрымалі па дзве перамогі ў стартавых матчах турніру. Брэстаўчане прайгралі з лікам 12:13 першы тайм, але выправілі сваё становішча да фінальнай сірэне, выйграўшы не толькі матч з лікам 24:22, але і ўвесь турнір. У вырашальным матчы галы ў БГК закідвалі: Шыловіч — 5, Стойкавіч, Цюменцаў — па 4, Нікуленкаў — 3, Ацьман, Шумак — па 2, Вукіч, Разгар, Рутэнка, Крыштапанс — па 1.

У матчы за трэцяе месца «Азот» з лікам 25:21 абгуляў «Няву». Выніковае становішча каманд: БГК імя Мяшкова — 6 ачкоў, «Вісла» — 4, «Азот» — 2, «Нява» — 0.

БГК у чацвёрты раз выйграў Кубак «Белгазпрамбанка». Праўда, апошні поспех у гэтым турніры ў берасцейцаў здарыўся пяць гадоў таму — у 2010 годзе. Да яго БГК прывёў Сяргей Бябешка, які выйграў Кубак «Белгазпрамбанка» і ў мінулым годзе, толькі — з запарожскім «Маторам». Акрамя БГК па разе ў турніры перамагалі «Вісла», французскі «Дзюнкерк», македонскі «Вардар» і ўкраінскі «Матор».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?