Злачынствы камуністычнага рэжыму варта расследаваць гэтак жа, як расследуюцца злачынствы нацызму, аднак для гэтага ў першую чаргу неабходна заснаваць суд, які меў бы статус міждзяржаўнага органа.

Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Урмас Рэйнсалу, выступаючы ў суботу на маніфестацыі памяці ахвяр таталітарызму ў Пілістверэ, паведамляе Postimees.

«Мы павінны вынесці злачынствам камуністычнага рэжыму ацэнку міжнароднага ўзроўню і сумесна асудзіць іх. Злачынствы камуністычных рэжымаў на сённяшні дзень не падлягаюць кампетэнцыі ні аднаго міжнароднага суда. Таму я прапаную заключыць міждзяржаўнае міжнароднае пагадненне, у адпаведнасці з якім будзе заснаваны міждзяржаўны суд для расследавання злачынстваў камунізму, так, як расследуюць злачынствы нацызму», — заявіў Рэйнсалу.

Паводле яго слоў, гэтага патрабуе памяць аб ахвярах і новае пакаленне еўрапейцаў павінна ўзяць на сябе адказнасць за тое, каб злачынствы камунізму былі б асуджаныя.

Гэта прапанова будзе ўключана ў парадак дня міжнароднай канферэнцыі, што адкрываецца ў нядзелю ў Таліне, прымеркаванай да чарговай гадавіны пакту Молатава-Рыбентропа, у якой прымуць удзел палітыкі і эксперты з многіх краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?