Вызваленне палітвязняў з'яўляецца важным прагрэсам у намаганнях па паляпшэнню адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэса Хана.

«Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі — гэта даўно чаканы крок наперад. Цяпер яны свабодныя», — канстатуецца ў заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч з'яўляецца прыкладам «нястомнай працы і адданасці многіх дэмакратызацыі Беларусі».

«Цяпер мы чакаем ад уладаў Беларусі зняцця ўсіх абмежаванняў на поўнае выкарыстанне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленымі», — падкрэслілі Магерыні і Хан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?