Перамовы на міністэрскім узроўні распачаліся праз гадзіну пасля сканчэння тэрміну ультыматуму, выстаўленага ўладамі Пхеньяна Поўдню, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Паўночная Карэя патрабуе спыніць працу рэтранслятараў, скіраваных на паўночны бок дэмаркацыйнай лініі. Паўднёвая Карэя такім чынам перадае свабодныя навіны для жыхароў дыктатуры. Паўночная Карэя ў адказ спрабуе збіваць устаноўкі артылерыйскім агнём.

Эксперты схіляюцца, што пагрозы Пхеньяна аб поўнамаштабнай вайне з поўднем — блеф.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?