У чацвер улады Македоніі абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Грэцыяй з прычыны павелічэння патоку бежанцаў.

Пасля закрыцця мяжы некалькі тысяч чалавек правялі ноч каля прапускных пунктаў, а раніцай у пятніцу паспрабавалі прарвацца на тэрыторыю Македоніі.

Паліцыя краіны выкарыстала слёзатачывы газ для разгону натоўпу бежанцаў. Прынамсі дзесяці пацярпелым спатрэбілася медыцынская дапамога, перадае агенцтва Ройтэрз са спасылкай на відавочцаў.

У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый выказалі занепакоенасць з нагоды сітуацыі на мяжы.

Большасць мігрантаў прыбываюць на мяжу Македоніі з Сірыі, Ірака і Афганістана праз Грэцыю. Краіна стала найбуйнейшым транзітным пунктам на шляху мігрантаў, якія спрабуюць дабрацца да краін ЕС.

Улады Македоніі раней паведамілі, што за апошнія два месяцы больш за 44 тысячы чалавек паспрабавалі праехаць праз тэрыторыю Македоніі далей на поўнач Еўрасаюза.

Міністр унутраных спраў Македоніі Мітка Чаўкаў патрабаваў ад Еўрасаюза прыняць меры і даць краіне дадатковую дапамогу ў сувязі з масавым наплывам бежанцаў.

У чацвер у ЕС заявілі, што колькасць мігрантаў, якія сабраліся ля межаў Еўрасаюза, дасягнула ў ліпені рэкордных 107.500 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?