За распаўсюд інфармацыі, якая распальвае расавую, сацыяльную і рэлігійную варожасць, Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў. Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце Мінінфарма.

Што гэта за рэсурсы, не ўдакладняецца. У міністэрстве толькі тлумачаць, што рашэнне прынята «на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска, якое ўступіла ў законную сілу 18 жніўня 2015 года, аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пасля прыняцця паправак у «Закон аб СМІ», якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2015 года, міністэрства абмяжоўвала доступ да амаль трох дзясяткаў вэб-рэсурсаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?