Фота прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта

Фота прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта

Жыхар Пінска спрабаваў незаконна перавезці ў цягніку праз мяжу манеты і мерныя зліткі з золата, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мужчына накіроўваўся ў Беларусь цягніком Цярэспаль—Брэст. У пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» падчас дагляду багажу сярод яго асабістых рэчаў было выяўлена 15 манет і 13 мерных злiткаў з золата, пра якіх ён не ўказаў у мытнай дэкларацыі, якую прадстаўляў службовай асобе.

Паводле заключэння эксперта, агульны кошт зліткаў складае звыш за Br60 млн. У прэс-службе ДМК нагадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам норма бяспошліннага ўвозу асабістай маёмасці на тэрыторыю ЕАЭС у перавозімым багажы складае ў вартасным выразе 1,5 тыс. еўра (для авіятранспарту — 10 тыс. еўра). Выяўленыя залатыя вырабы падлягалі пісьмоваму дэклараванню з выплатай мытных пошлін, падаткаў.

Зліткі канфіскаваныя мытняй да рашэння суда, распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна