Улады перакрылі праход пешаходаў на праспект Пераможцаў і не далі зладзіць мегапікет «Праспект нацыянальнага сцяга», як гэта задумалі актывісты БНФ.

Сёння, а 17-й, яны выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчу Свабоды і запрасілі ўсіх да іх далучацца.

Акцыя ладзілася як мегапікет з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Таццяны Караткевіч.

Відэарэпартаж:

Згодна з Выбарчым кодэксам, рашэннямі Мінгарвыканкама і тлумачэнням Цэнтральнай камісіі па выбарах, падобнага роду акцыі ў перыяд збору подпісаў не патрабуюць спецыяльнага дазволу, і гэтая частка праспекта не аднесена да забароненых для пікетавання, паведамляе прэс-служба БНФ.

Тым не менш, за акцыяй пільна назіралі амапаўцы і людзі ў цывільным. Больш за тое, яны перакрылі тратуары на пуцеправодзе, які злучае плошчу Свабоды і праспект Пераможцаў, таму актывісты вымушаны былі застацца толькі на плошчы каля Мінскай ратушы, паведамляе кар. НН.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?