Жанна Раманоўская падала подпісы, сабраныя для яе рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Аб гэтым БелаПАН паведаміла прэтэндэнтка ў прэзідэнты.

Разам з тым колькасць сабраных подпісаў яна не раскрывае. «Мы подпісы здалі, а там яны ўжо паглядзяць і палічаць», — паведаміла Раманоўская. 

Нагадаем, для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў. 

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявілі, што не змаглі сабраць неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў. 

Здаць сабраныя подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ініцыятыўныя групы павінны да 19.00 21 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?