Расія не павінна сумнявацца ў сумленнасці, прынцыповасці і надзейнасці Беларусі. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення «Газпрома» Аляксеем Мілерам.

БелТА

БелТА

«Мне надакучыла ўжо чытаць паведамленні з Расіі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Рознага роду палітычныя флюгеры і правакатары пачынаюць і мяне церабіць. Я толькі не ведаю, навошта гэтая палітыка ў Расіі. Але гэта іх справа».

«Я проста на злобу дня кажу вам, што гэта не чужая для вас краіна, гэта не чужая для вас зямля. Мы заўсёды будзем рабіць тое, што выгадна для расійскіх кампаній, а значыць, і для Расіі. Любы праект, пачынаючы ад будаўніцтва і заканчваючы асноўнай нашай дзейнасцю, мы гатовыя падтрымліваць у Беларусі. Але калі недзе мы зможам нешта зрабіць па-за межамі Беларусі, вы нам скажыце, мы заўсёды падключымся. Вы павінны гэта цвёрда ведаць», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць пры выпадку гэтую пазіцыю кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі. «Хай яны не сумняваюцца ў нашай сумленнасці, прынцыповасці і надзейнасці», — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што за гэтым не стаіць нейкая камерцыйная выгада. «Нашай супольнай бяспекай, нашай супольнай з вамі незалежнасцю мы ніколі не гандляваліся і гандлявацца не будзем, як бы нас ні штурхалі налева, направа», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«У нас няма пазіцыі выбару: з Захадам або з Расіяй, з Захадам або з Усходам. Мы ніколі ні з кім не вялі перамовы, нават за стол перамоваў не сядалі, калі перад намі ставілі выбар: Расія ці Захад», — сказаў ён.

«Расія — гэта наша, Расія — гэта наша агульная Айчына. Мы ніколі з Расіяй не сутыкаліся па вялікім рахунку, па дробязях у нас былі і будуць пытанні, жывем у агульным доме. Але ніколі ў нас не было вялікіх праблем і ніколі іх не будзе.

Прынамсі, адсюль гэта зыходзіць ніколі не будзе. І вам любы заходні палітык, любы амерыканскі палітык, якія прыязджалі сюды, ніколі не скажуць, што мы перамовы вялі за кошт Расіі і кагосьці палохалі Расіяй. Гэтага ніколі не было і не будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У той жа час мы адкрыта і сумленна кажам: мы хочам нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам і Амерыкай.

Дакладна так, як Расія, дакладна так, як любая дзяржава. Але не за кошт нашых інтарэсаў. Мы гэта ўжо прадэманстравалі», — адзначыў ён.

Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь ужо дзясятак гадоў знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. «Але гэта нашы праблемы, і мы іх за кошт нават нашай брацкай Расіі вырашаць ніколі не будзем», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?