фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Лідар партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін паведаміў, што за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабрана крыху больш за 64 тысячы подпісаў з неабходных 100 тысяч. Гэтыя вынікі кампаніі па зборы подпісаў ён агучыў сёння журналістам. Асноўнай прычынай правалу называе палітычную апатыю беларускага грамадства і страх.

Калякін таксама ўпэўнены, што, апроч Лукашэнкі, ніхто з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду не сабраў патрэбную колькасць аўтографаў грамадзян.

«Што тычыцца Таццяны Караткевіч, — сказаў Калякін, — то яе ўдзел у выбарах, яе рэгістрацыя для мяне стане сведчаннем, што яе каманда пайшла на здзелку з уладай. У тым выпадку, калі каманда Караткевіч пойдзе на здзелку з сумленнем і з уладай, то мы не будзем больш разглядаць «Гавары праўду» як дэмакратычную арганізацыю і спынім з ёй усялякія палітычныя кантакты. Мы іх будзем разглядаць у адным шэрагу з праўладнымі арганізацыямі, такімі як «Белая Русь», БРСМ і гэтак далей».

Тых людзей, якія за яго падпісаліся, Калякін заклікае галасаваць супраць усіх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?