Раскамнагляд заявіў, што заблакуе «Вікіпедыю», калі рэсурс не выдаліць артыкул, у якім змешчана інфармацыя пра гатаванне наркотыку. Пра які менавіта артыкул ідзе гаворка, у ведамстве не ўдакладнілі.

У выпадку, калі «Вікіпедыя» не выдаліць інфармацыю пра гатаванне наркотыку, ведамства пагражае заблакаваць доступ да ўказанага артыкула на ўсёй тэрыторыі Расіі.

«Пры гэтым, паколькі паводле рашэння адміністратараў «Вікіпедыі» інтэрнэт-рэсурс функцыянуе на аснове пратаколу HTTPS, які не дапускае абмежаванняў доступу да асобных старонак, заблакаваным стане ўвесь рэсурс», — удакладнілі ў Раскамнаглядзе.

Год таму артыкул рускамоўнай «Вікіпедыі» «Какаін» быў занесены расійскімі ўладамі ў рэестр забароненых сайтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?