Паліцыянты затрымалі ў Маскве чалавека, які страляў у паветра ў Аляксандраўскім садзе побач з Крамлём.

Затрыманы 26-гадовы мужчына зрабіў адзін стрэл, як мяркуюць, з абрэза паляўнічай стрэльбы, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ГУМВД па Маскве.

Спачатку гаворка ішла пра два стрэлы.

«Грамадзянін быў неадкладна абясшкоджаны нарадам патрульна-паставой службы і дастаўлены ў АМВД. Пры затрыманні ніхто з супрацоўнікаў паліцыі не пацярпеў», — заявілі ў прэс-службе.

Матывы дзеянняў затрыманага высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?