Беларускі хакеіст ЦСКА Андрэй Стась (справа) падчас матчу чэмпіянату КХЛ супраць СКА. Фота: Міхаіл Метцэль/ТАСС

Беларускі хакеіст ЦСКА Андрэй Стась (справа) падчас матчу чэмпіянату КХЛ супраць СКА. Фота: Міхаіл Метцэль/ТАСС

Хакеісты з Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана, якія выступаюць за расійскія клубы Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), будуць лічыцца легіянерамі ў сезоне-2015/16.

Пра гэта заявіў міністр спорту Расіі Віталь Мутко: «У нас з'яўляюцца легіянерамі ўсе тыя, хто не можа выступаць за нацыянальную каманду».

У сезоне-2014/15 беларускія і казахстанскія гульцы не падпадалі пад ліміт на замежнікаў.

Статус хакеістаў з гэтых краін на чэмпіянат-2015/16 заставаўся незразумелым да суботы, калі КХЛ выступіла з заявай, што ў наступным сезоне беларускія, казахстанскія, армянскія і кіргізскія гульцы не будуць лічыцца легіянерамі.

У панядзелак Міністэрства спорту Расіі зацвердзіла ліміт на легіянераў у расійскіх клубах КХЛ у сезоне-2015/16: агульная колькасць гульцоў, якія не маюць права выступаць за зборныя Расіі, можа складаць не больш за пяць у заяўцы аднаго клуба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?