Сістэма адукацыі Беларусі да пачатку навучальнага года гатовая. Пра гэта міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў далажыў кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.

«Мы да школы гатовыя ў поўнай меры. Усе працы, якія былі намечаны да пачатку летняга перыяду, да 1 верасня будуць выкананы ў поўным аб'ёме, — сказаў міністр. — Выкананы капітальны і бягучы рамонт школ, іх абсталяванне, у тым ліку спецыяльнымі прыладамі для кабінетаў фізікі, хіміі. Закуплены новыя аўтобусы для арганізацыі падвозу школьнікаў з малых населеных пунктаў у школы ў буйных райцэнтрах».

«Магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што сістэма адукацыі да пачатку навучальнага года гатова», — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

Ён адзначыў, што сёлета ў краіне будуць ліквідаваны 45 малакамплектных школ, дзе колькасць навучэнцаў менш за 25. Гэтыя вучні размеркаваны па найбліжэйшых школах, будзе арганізаваны іх падвоз.

У той жа час у краіне адкрыты 43 новыя навучальныя установы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?