Тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі пакуль не здавалі.

Пра гэта заявіла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргеем Лебедзевым.

«Гэта група нашага вядомага апазіцыянера Анатоля Лябедзькі, а таксама экс-кандыдата ў прэзідэнты, ён удзельнічаў у 2010 і 1994 гадах, Віктара Цярэшчанкі. У гэтых выбарах у нас упершыню удзельнічаюць дзве дамы. Група адной з іх, спадарыні Караткевіч, подпісы здае, не магу сказаць, што іх дастаткова для рэгістрацыі кандыдатам, іншая група — спадарыні Раманоўскай, подпісы пакуль не здавала», — распавяла яна.

Ярмошына таксама сказала, што ініцыятыўная група Лукашэнкі набрала больш за 1 млн подпісаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?