Беручы пад увагу позні час заканчэння сённяшняга матча Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Партызан», барысаўскі клуб звярнуўся да кіраўніцтва БЧ з просьбай арганізаваць дадатковы электрацягнік для заўзятараў, якія пражываюць у іншых гарадах у напрамку Мінска.

Такім чынам, у 0.10 ад станцыі «Барысаў» пойдзе электрычка, якая прыбудзе на бліжэйшы да стадыёна прыпыначны пункт «Печынскі» ў 0.16. І адправіцца далей у 0.24, прычым зробіць па ходзе руху толькі тры прыпынкі: Жодзіна-Паўднёвае (0.35), Зарэчнае (0.49) і Мінск-Пасажырскі (1.35). Праезд у электрацягніку — бясплатны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?