Белгідрамет перадаў на сённяшні вечар, 12 жніўня, штармавое папярэджванне.

Да 22 гадзіны па ўсходзе краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, град і залевы.

Над Беларуссю далёка не бязвоблачнае неба, па стане на 18:57

Над Беларуссю далёка не бязвоблачнае неба, па стане на 18:57

Як паказвае метэарадар, навальнічны фронт змяшчаецца па лініі Ганцавічы — Любань — Клічаў — Слаўгарад з паўднёвага захаду ў паўночнага ўсходнім кірунку.

Паводле pogoda.by, у чацвер у Мінску будзе +24—26 і вецер зменіцца на паўночны. Gismeteo.by дае на чацвер — +26 і навальніцу, accuweather.com таксама дае +26, але катэгарычна супраць дажджу, а ў ноч на пятніцу — +13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0