10 жніўня быў выяўлены лясны пажар на плошчы 4,5 га каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічана шэсць адзінак тэхнікі і 35 чалавек. Па стане на 06.00 11 жніўня плошча пажару складае 2,5 га. 

Як паведамляе МНС РБ, таксама 10 жніўня выяўлены тарфяны пажар на плошчы 1 га каля вёскі Катлавіца Брагінскага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічана пяць адзінак тэхнікі і 16 чалавек. Па стане на 06.00 11 жніўня плошча пажару складае 0,7 га. 

Гарыць лес і на тэрыторыі Украіны, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Паводле звестак украінскіх СМІ, ачагі ўзгарання на тэрыторыі «Чарнобыльскай пушчы» былі лакалізаваныя яшчэ ў нядзелю, цяпер ратавальнікі спрабуюць ліквідаваць агонь. Да ліквідацыі пажару прыцягнута 97 чалавек і 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку тры пажарныя самалёты і верталёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?