фота rh.by

фота rh.by

Чацвёрты дзень запар у цэнтральных і заходніх раёнах Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды. 9 жніўня ў Мінску пабіты рэкорд дня 86-гадовай даўніны, у Брэсце — абсалютны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Згодна з картай пагоднага рэсурсу meteoinfo.by, у нядзелю сталічнае паветра прагрэлася да 35,4 градуса вышэй за нуль. Ранейшы рэкорд, зарэгістраваны 9 жніўня 1929, складаў 30,2 градуса. Напярэдадні ў Мінску быў усталяваны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў - плюс 35,8.

Гістарычны максімум абноўлены і ў Брэсце. 9 жніўня слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 36,7. Ранейшы абсалютны рэкорд складаў 36,6 градуса (20 жніўня 1892 года і 13 ліпеня 1959 г.), рэкорд дня - 33,8 (у 2013 годзе).

У Гродне пабіты рэкорд дня 23-гадовай даўніны - 32,1 градуса супраць 31,3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?