Кадр з тэлесерыяла «Застацца ў жывых» з таямнічымі лічбамі
Каля 16:50 сайт vk.com аказаўся цалкам недасяжным па ўсім свеце. Сацсетка вярнулася да працы роўна праз дзве гадзіны, але злучэнне застаецца нестабільным — сайт час ад часу зноў «падае».
Прычынай няспраўнасці назвалі разрыў кабелю між дата-цэнтрамі. Прычыны абрыву высвятляюцца.
Гэта далёка не першы, але самы доўгі збой у працы расійскай сацсеткі.
Карыстальнікі бурна адрэагавалі на няспраўнасці ў іншых сацсетках — Facebook і Twitter.
- Хэштэг #вкживи традыцыйна трапіў у сусветныя трэнды Twitter. І нават выйшаў на вуліцы.
- Карыстальнікі згадалі, што нядаўна (пасля запуску ўласнай праграмы-фотастужкі Snapster) «УКантакце» зрабіў неактыўнымі спасылкі на свайго канкурэнта — Instagram.
- І, як прынята з моманту адстаўкі стваральніка сацсеткі Паўла Дурава, заклікалі вярнуць «УКантакце» яе аўтару.
- Адзначалася, што дзень і час аварыі даволі блізкія да таямнічых лічбаў з серыялу «Застацца ў жывых» — 4 8 15 16 23 42. Няспраўнасці пачаліся якраз 4.8.15, праўда, на паўгадзіны пазней за 16:23.
- Раскамнагляд аператыўна заўважыў, што няспраўнасці пакуль не звязвалі з дзейнасцю арганізацыі.
- Расейцы нават прыгадалі, што маюць яшчэ адну ўласную сацсетку — «Аднакласнікі».





