Міністэрства гандлю Беларусі 4 жніўня прыпыніла дзейнасць будаўнічага гіпермаркета «Навасёлкін» (ТАА «Астамбуд»), размешчанага ў вёсцы Баравая Мінскага раёна, паведаміла прэс-служба ведамства. 

Праверкай выяўлены факты невыканання асартыментнага пераліку тавараў больш чым на 45%, рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў з закончанымі тэрмінамі прыдатнасці, адсутнасці цэннікаў на шэрагу тавараў, прадстаўлення няпоўнай інфармацыі аб таварах, у тым ліку яе адсутнасці на рускай або беларускай мовах і інш. 

Для прыняцця мер і ліквідацыі парушэнняў кіраўніцтву ТАА «Астамбуд» адведзена 10 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?