Падчас інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікам недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі зайшла гаворка пра «чорныя спісы» рок-музыкаў.

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук спытаў: «Ужо не першы раз задаём пытанне пра праблему з вядомымі беларускімі рокерамі, якія яшчэ ў 80—90-х былі вельмі папулярныя, іх увесь час паказвалі па тэлевізары, песні круцілі па радыё, было шмат канцэртаў. І вось у апошнія гадоў 15 іх няма на дзяржаўных каналах, канцэрты арганізаваць праблематычна. Можа аслабіць і наогул даць легендарным рок-музыкам званні народных артыстаў?»

«Шчыра кажучы, не ведаю, з якога боку падысці да гэтага, — прызнаў Лукашэнка. — Можа, сапраўды кагосьці негалосна кудысьці не пускаюць. Можа, яны дзесьці і накасячылі. Можа, не час і не месца так да іх падыходзіць, можа, яны зменяць сваю пазіцыю, калі яна няправільная.

Мне міністр культуры казаў, што няма ў нас спісаў. Але бывае, што адмарожаныя дзесьці нахамілі, супраць дзяржавы.

Можа давайце Давыдзьку даручым, каб ён даў ім слова ў нейкім фармаце на тэлебачанні».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна