Іспанская кампанія Marsi Bionics запусціла збор грошай на запуск вытворчасці дзіцячых экзашкілетаў — канструкцый, што дазволяць хадзіць дзецям, прыкаваным да інвалідных вазкоў.
Інжынеры ўжо сабралі прататып Atlas 2020, што дазволіў дзяўчынцы зрабіць яе першыя ў жыцці самастойныя крокі. Модульны экзашкілет можа адаптавацца пад пацыента і яго тэрапію, «расці» разам з ім.
Marsi Bionics ужо вырабляе шэраг пратэзаў і экзашкілетаў, але на маштабныя медыцынскія выпрабаванні і запуск у вытворчасць Atlas 2020 патрэбныя інвестыцыі. На момант публікацыі кампанія сабрала каля 7,5 тысяч еўра з патрэбных 150 тысяч. Кампанія не абмежаваная па часе.
Фота: tambiensomosasi.es
Як заяўляе кампанія на сайце збору грошай, каля 60 млн людзей у свеце страцілі магчымасць хадзіць, 15% з іх — яшчэ дзеці.





