Навукоўцы з Універсітэта Осакі выпрабавалі лазерную сістэму LFEX (Laser for Fast Ignition Experiments), атрымаўшы імпульс у 2 петавата (2 квадрыльёна ват) за 1 трыльённую долю секунды, піша рэсурс theregister.co.uk.
Даўжыня самага магутнага лазера ў свеце – 100 м, а ягоная зборка была закончаная ў канцы мінулага году. Мэта інжынераў - павелічэнне імпульсу ў 5 раз - да 10 петават.
Чакаецца, што магутны лазер можа быць зручнай прыладай для больш хуткай і эфектыўнай ініцыяцыі рэакцыі кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу.
У той ж час вельмі кароткі час імпульсу, а значыць і малая колькасць перададзенай энергіі, наўрад ці дазволяць выкарыстаць сістэму ў якасці зброі — зорку смерці з такой тэхналогіяй не пабудуеш.
Выпрабаванні сапраўднага баявога лазера амерыканскага флоту.





