У інтэрнэце з'явілася відэа з экстрэмальнай пасадкай Boeing 777-300ER авіякампаніі KLM у аэрапорце Схіпхол у Амстэрдаме. Паветранае судна садзілася пры ўраганных парывах ветру, якія дасягалі 120 км/г (33,5 м/с). Такі вецер па шкале Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі лічыцца ўраганным.
На роліку відаць, як самалёт вагой каля 300 тон, здольны перавозіць да 365 пасажыраў, ледзь утрымлівае раўнавагу пры пасадцы, а але ўсё ж паспяхова садзіцца на паласу.





