У бліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, ноччу пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах град.

Вецер паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах месцамі шквалісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11.. + 17°C, па Брэсцкай вобласці да + 19°C, максімальная днём 23.. + 29°C, па поўдні +30.. + 33°C. 

24 ліпеня ноччу і раніцай па паўднёва-ўсходняй палове краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, які ідзе на тэрыторыю Расіі. Тэмпература паветра ўначы ад 9 па паўночным захадзе да + 20°C па паўднёвым усходзе, днём +20.. + 27°C, у паўднёва-ўсходніх раёнах 28.. + 30°C.

25 ліпеня Беларусь у асноўным будзе заставацца ў полі павышанага ціску, днём да заходніх межаў краіны падыдзе атмасферны фронт.

Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы +8.. + 15°C, па паўднёвым усходзе да + 17°C; днём 23.. + 29, па поўдні +30.. + 32°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?