Астэроід ва ўяўленні мастака. Выява: Denis Scott, CORBIS
У нядзелю, 19 ліпеня да Зямлі на мінімальную адлегласць у 2,4 млн кіламетраў наблізіўся астэроід 2011 UW-158, піша Daily Mail.
Плацінавае ядро кіламетровага астэроіда мае вагу каля 90 тон, яно разам з іншымі каштоўнымі мінераламі ацэненае ў 5,4 трлн даляраў.
Астэроід праляцеў на адлегласці, блізкай да шасці адлегласцей ад Зямлі да Месяца — у 30 раз бліжэй, чым да бліжэйшай планеты. Яго ў дэталях разглядзела абсерваторыя ў Пуэрта-Рыка.
Сёння чалавецтва не мае тэхнічнай магчымасці здабыць плаціну з такога астэроіда, але такая магчымасць можа з’явіцца ў бліжэйшай будучыні.
Кампанія Planetary Resources 16 ліпеня запусціла з МКС 90-дзённую тэставую місію машыны Arkyd 3 Reflight, здольнай здабываць з астэроідаў ваду. Стваральнікі машыны лічаць гэта важным крокам у шляху да здабычы на астэроідах іншых карысных выкапняў. Саджаць касмічныя апараты на каметы чалавецтва ўжо ўмее.





